Дом купца Крэйцэра. Пабудаваны ў 1910 годзе купцом II-ой гільдыі Уладзімерам Крэйцэрам у стылі мадэрн. На першым паверсе размяшчалася яго крама, ана другім жылыя пакоі.
У савецкія часы тут размяшчалася шэраг устаноў: "Спіртатрэст", спартыўнае таварыства "Калгаснік", крама "Машпрыборы", ашчадная каса і сталярная майстэрня. Частка памяшканняў стала жылымі. У 1990-ыя годы на першым паверсе працавала аптэка.
У 2007 годзе будынак адсялілі і прадалі Беларускаму Народнаму Банку. Была праведзена вельмі якасная рэстаўрацыя з аднаўленнем многіх архітэктурных дэталяў. На другім паверсе захавалася аўтэнтычная кафляная печка.