Дом купцоў Касоўскіх. Пабудаваны ў 1912 годзе ў стылі мадэрн. Належаў сям’і купцоў Касоўскіх, вядомых прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Галава сям’і Ашэр Касоўскі таксама валодаў паравым млынам, што знаходзіўся побач (на гэтым месцы цяпер будынак літоўскай амбасады), скураным заводам і яшчэ шэрагам малых прадпрыемств. У будынку былі дзве кватэры на 6 і 5 пакояў, таксама размяшчалася харчовая крама і кравецкая майстэрня.
У савецкі час тут былі упраўленне па сельскай гаспадарцы Гарадзенскага раёна, абласны савет ДСО "Урожай", дзяржаўная інспекцыя па хлебапрадуктам, таварыства "Знание", экскурсійнае бюро і абласны савет па турызму.
У наш час тут знаходзіцца адміністрацыя ЖКГ.