Нямецкія вайсковыя могілкі з’явіліся тут напрыканцы Першай сусветнай вайны. Складаюцца з некалікіх радоў аднатыпных надмагілляў крыжападобнай формы, аднаго надмагілля ў выглядзе абеліска з крыжам, таксама высокага манумента ў выглядзе стэлы са скульптурай арла на ім і рэшткаў брамы. У перыяд міжваеннай Польшчы могілкі прывялі ў парадак. У савецкі ж час яны прыйшлі ў заняпад, тады ж моцна зарасла іх правая частка. Летам 2010 года намаганнямі грамадскай арганізацыі "Народны саюз Германіі" было праведзена добраўпарадкаванне могілак. На мой погляд, такія месцы патрабуюць гуманных адносін ад нас...